"ОБЕЗЬЯНКИ" - клуб Сергея Воронина (Сергей Воронин) wrote in calipsyashci,
"ОБЕЗЬЯНКИ" - клуб Сергея Воронина
Сергей Воронин
calipsyashci

Читаем детские стишки по-белорусски!!!

10098.jpg

Чытанка для малечы Па вершыку штовечар Тыгра

Мой маленечкі каток —
ненаедлівы раток —
насамрэч і не кацёнак,
а гарэзлівы чарцёнак.

Вочкі-хітрыкі звярне,
натапорыць на мяне,
і — у бокі — скокам, скокам,
і — у скокі — бокам, бокам.

І палюе, нібы звер,
на бабулю, на таршэр,
на маленькую сястрычку,
на матулі чаравічкі,

на смятанку, на катлетку,
на мяне і на суседку...
А з работы прыйдзе татка —
рыссю ўчэпіцца за пяткі

і грызе, грызе, грызе —
кусь і накусь — па чарзе.
А пасля — такое гора —
разбяжыцца — і па шторах

залязае на дыван
і ляціць, бы "ераплан"
ці калматая жар-птушка
на пухнатыя падушкі.

Даляціць — і — дабрадзей!—
"намывае" нам гасцей—
і насліненаю лапкай,
і расчоскаю-царапкай.

Ды ізноў — у бок і ў скок.
Ды ізноў — у скок і ў бок.

Лаззаро

І адкуль такія "ігры"?
Можа, ён — прапраўнук "тыгры"?
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 29 comments